Перад выкананнем тэста дэталёва пазнаёмцеся з заданнямі і паўтарыце адпаведныя тэмы. Варта карыстацца не толькі школьнымі падручнікамі, але і іншымі вучэбнымі дапаможнікамі. Зместавае напаўненне тэстаў ахоплівае найбольш істотныя пытанні школьнай праграммы па беларускай мове, якія патрабуюць асаблівай увагі і фактычна з’яўляюцца ключавымі пры выяўленні сутнасці і зместу адпаведнай тэмы. Праца з імі будзе спрыяць выпрацоўцы практычных навыкаў па прымяненні атрыманых ведаў.