Перад выкананнем тэста дэталёва пазнаёмцеся з заданнямі і паўтарыце адпаведныя тэмы. Варта карыстацца не толькі школьнымі падручнікамі, але і іншымі вучэбнымі дапаможнікамі. Зместавае напаўненне тэстаў ахоплівае найбольш істотныя пытанні школьнай праграммы па беларускай мове, якія патрабуюць асаблівай увагі і фактычна з’яўляюцца ключавымі пры выяўленні сутнасці і зместу адпаведнай тэмы. Праца з імі будзе спрыяць выпрацоўцы практычных навыкаў па прымяненні атрыманых ведаў.
Варыянт змяшчае 40 заданняў і складаецца з часткі А (30 заданняў) і часткі В (10 заданняў). Навыкананне ўсіх заданняў адводзіцца 120 мінут. Заданні рэкамендуецца выконваць па парадку.Калі якое-небудзь з іх выкліча ў Вас цяжкасць, перайдзіце да наступнага. Пасля выканання ўсіх заданняўвярніцеся да прапушчаных. Будзьце ўважлівыя! Жадаем поспеху!У заданнях часткі А можа быць 1 і больш правільных адказаў.