Тэст уключае 40 тэставых заданняў па тэмах “Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”, “Склад слова і словаўтварэнне”, “Лексіка”, “Марфалогія і правапіс”, “Сінтаксіс простага сказа”. Перад выкананнем дэталёва пазнаёмцеся з заданнямі і паўтарыце адпаведныя тэмы. Варта карыстацца не толькі школьнымі падручнікамі, але і іншымі вучэбнымі дапаможнікамі.