"Добра быць коласам; але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?» Так пісаў калісьці Максім Багдановіч пра лёс паэта. У снежні гэтага года адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага паэта. Бібліятэка №7 прапануе ўспомніць яго цудоўныя вершы і яшчэ раз дакрануцца да вытокаў яго таленту.