Таямніца Божага Нараджэння мае ў сабе праўду аб тым, што другая Божая Асоба сталася чалавекам, каб у людскім целе здзейсніць збаўленне чалавечага роду за грэх Адама і за грахі яго патомкаў: «А Слова сталася целам і пасялілася між намі» (Я 1, 14). Не перастаючы быць Богам, Сын Божы стаўся чалавекам.