Месяц чэрвень прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса – сімвалу і жывому доказу Любові нашага Збаўцы да чалавека. Гэта час, калі асаблівым чынам Касцёл ушаноўвае Таямніцу жывога Бога, які так палюбіў чалавецтва, што спаслаў Свайго Сына на адкупленне свету. Супольнасць вернікаў ушаноўвае гэты акт праз культ Сэрца Езуса, прыцягваючы ўвагу да літаніі, якая у 33х выразах паказвае істоту Божай Любові, набажэнствах першых пятніц месяца – абяцанні дадзеныя самім Хрыстом для тых, якія ушаноўваюць таямніцу Божай Любові, то бок іншыя атрыбуты пабожнасці да Сэрца Збаўцы. Дарэчы, што мы ведаем пра культ Сэрца Езуса і якія яго знакі маем перад сабою?
Правер свае веды!
Супольнасць сэрцанаў прапануе чытачам невялікі тэст, дзякуючы якому можна спраўдзіць, альбо дапоўніць свае веды!
Колькасць пытанняў у тэсце:
10