Зместавае напаўненне тэста ахоплівае найбольш істотныя пытанні школьнай праграммы па беларускай мове, які патрабуюць асаблівай увагі і фактычна з’яўляюцца ключавымі пры выяўленні сутнасці і зместу адпаведнай тэмы. Праца з імі будзе спрыяць выпрацоўцы практычных навыкаў па прымяненні атрыманых ведаў.
Уважліва чытайце фармулёўку заданняў, дачытвайце іх да канца. У кожным заданні прапануецца пяць варыянтаў адказаў, правільных можа быць ад аднаго да чатырох (але не ўсе пяць). Рэкамендуецца выконваць заданні па парадку, але калі не ўдаецца выканаць адразу, то пераходзьце да наступнага, потым вяртайцеся да прапушчаных заданняў.