Жанчыны ў Новым Запавеце

Сакавік – месяц, у якім святкуецца вясенняе свята ўсіх жанчын, дзяўчат і дзяўчынак. Чытаючы Евангелле, мы бачым, што на ўсім шляху зямнога жыцця і служэння Госпада Езуса Хрыста Яму спадарожнічаюць жанчыны. Сярод іх ёсць і габрэйскія праведніцы, і грэшныя язычніцы, але ўсіх аб'ядноўвае адно: кожная з іх у той ці іншай меры паслужыла Хрысту і Яго праслаўленню. Адны сведчаць аб Месіі, другія ўяўляюць сабой узор глыбокай веры, трэція аддаюць Яму пашану, чацвёртыя ж атрымліваюць аздараўленне, умацоўваючы тым самым веру навакольных. Жанчыны значна хутчэй за мужчын успрымаюць вучэнне Госпада. У сэрцах жанчын вера нараджаецца лягчэй і ўмацоўваецца хутчэй, нават язычніцы вызнаюць Госпада Хрыста як Месію, у той час як вучні яшчэ не моцныя ў веры.

Запрашаем!

Новы тэст “Каталіцкага Весніка” прапануе праверыць веды і яшчэ раз звярнуць сваю ўвагу на вобразы жанчын, якія сустракаліся на шляху Хрыста.

Колькасць пытанняў у тэсце: 10