З дапамогай дадзеных заданняў навучэнцы могуць праверыць узровень сваіх ведаў па тэме "Бяззлучнікавыя складаныя сказы".
Тэст уключае заданні адкрытага тыпу і заданні на ўстанаўленне адпаведнасці паміж элементамі, работу з тэкстам. Мэта - дапамагчы вучням 9 класа падрыхтавацца да кантрольнага тэста і да выніковага экзамену па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" за курс агульнай базавай адукацыі.
Для паспяховага выканання заданняў неабходна не толькі мець агульнае паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе, але і ведаць умовы пастаноўкі знакаў прыпынку паміж часткамі такога сказа.
Звярніце ўвагу!
З дапамогай дадзеных заданняў Вы можаце праверыць узровень сваіх ведаў па тэме "Бяззлучнікавыя складаныя сказы".
Уважліва чытайце ўмову кожнага задання - гэта дасць Вам магчымасць правільна выканаць заданні, павысіць тэставыя балы і атрымаць адпаведную адзнаку.
Колькасць пытанняў у тэсце:
5